"Талібан" наступае на Кабул, прэзідэнт Афганістана склаў паўнамоцтвы

Баевікі руху "Талібан" пачалі наступ на Кабул / Reuters
Баевікі руху "Талібан" пачалі наступ на Кабул / Reuters

Баевікі руху "Талібан" пачалі наступ на Кабул. Гэта сталіца Афганістана і апошні буйны населены пункт, які кантралююць сілы ўрада, паведамляе BBC NEWS.

"Талібан" заяўляе, што байцам загадана заставацца на ўездах у сталіцу, каб не падвяргаць рызыке грамадзянскае насельніцтва.

Талібы ўсклалі адказнасць за бяспеку горада на ўрад, заявіўшы, што пакуль працягваюць перамовы аб мірнай перадачы ўлады. Яны таксама заклікалі афганцаў ня пакідаць краіну, настойваючы, што людзям з усіх слаёў грамадства знойдзецца месца ў новай дзяржаве.

Аднак з Кабула паступаюць паведамленні аб стральбе, а на вуліцах можна ўбачыць баевікоў са сцягамі "Талібану".

У ноч на нядзелю талібы без бою ўзялі Джэлалабад, напярэдадні амаль без бою здаўся Мазары-Шарыф. Акрамя таго, раніцай у нядзелю стала вядома, што талібы цяпер кантралююць усе памежныя пункты ў краіне. Пакінуць яе пакуль застаецца магчымым з аэрапорта Кабула.

"Талибан" наступает на Кабул, президент Афганистана покинул пост
Джып са сцягам руху "Талібан" / Reuters

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі