Таварыства "Дынама": Домрачава больш не ў спартыўнай камандзе КДБ
У другой палове дня старонка пра Дар’ю Домрачаву на сайце Беларускага фізкультурна-спартыўнага таварыства "Дынама" была выдаленая.
Гэтая старонка стала надзвычай папулярнай зранку, бо там паведамлялася, што вядомая алімпійская чэмпіёнка з'яўляецца старшым лейтэнантам дзяржаўнай бяспекі і праходзіць службу ў спартыўнай камандзе КДБ.
У БФСТ "Дынама" журналістам nn.by патлумачылі прычыну выдалення старонкі. "Бо інфармацыя не абноўленая, састарэлая. На сённяшні дзень Дар’я Домрачава не з’яўляецца членам спартыўнай каманды КДБ", — распавёў начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў "Дынама" Сяргей Шаўчэнка.