Таямніцы Бабруйскай крэпасці (фотарэпартаж)
Некалі магутная пабудова цяпер стала месцам страшэнных забойстваў і сходаў сектантаў. Прынамсі, так пра крэпасць расказваюць у горадзе. Бабруйская крэпасць, помнік культуры і архітэктуры ХІХ стагоддзя, будавалася пад кіраўніцтвам Карла Опермана і павінна была служыць для абароны горада з Захаду, але на справе акаляла амаль увесь стары горад.
Крэпасць ад пачатку будавалася як унікальны праект, аналагаў якому не было. Цагліны спецыяльнай формы, высокія аркі казармаў складзеныя з цэглы, магутнейшыя сцены з вузкімі байніцамі, ніводнага прамога кута ў фасадах будынкаў.
Оперман пазбягаў прамых кутоў з канкрэтнай мэтай – ядро ворага павінна было трапляць у будынак пад вострым вуглом, слізгаць. Пасля смерці Опермана адна з вежаў атрымала яго імя.
За савецкімі часамі ў крэпасці і яе казармах былі савецкія вайскоўцы, многія будынкі былі разабраныя на цэглу, а з яе збудаваныя КПП і падсобныя памяшканні. Адзін час крэпасць наогул хацелі знішчыць – стралялі танкавымі снарадамі, закладалі выбухоўку. Але знішчальнікі недаацанілі патэнцыял пабудоваў – нанёсшы немалы ўрон, яны не здолелі знішчыць усё. Пазней вайсковую частку расфармавалі.
Карэспандэнт “Еўрарадыё” зладзіў выправу да старажытных рыштаванняў, каб даведацца, у якім стане знаходзіцца помнік дойлідства.
Пабураныя і парослыя дрэвамі рыштаванні наводзяць на непрыемныя развагі. Мноства іх раскідана па гарадской перыферыі, мноства знаходзіцца ў сотні метраў каля новазбудаванага сямітысячнага Лядовага палаца. Пра рэканструкцыю сур’ёзна не гаворыць ніхто – і мінулы, і цяперашні мэры горада толькі абяцаюць пачаць работы.
Каля адной з разварочаных будынін мясцовы жыхар цягаў цэглу да багажніку легкавога аўтамабіля. На спробы сфатаграфаваць грамадзянін рэагаваў бурна і агрэсіўна, хоць і сарамліва тлумачыў свае дзеянні тым, што, маўляў, усё адно знікне.
Бабруйская крэпасць – не толькі сродак нажывы для многіх бабруйчанаў. Гэта яшчэ і месца паломніцтва для гарадскіх падлеткаў, якія шукаюць вострых адчуванняў, схоў для розных рэлігійных радыкалаў, месца таямнічых забойстваў і ахвярных дзеяў. Гэта сапраўды так. Кожны жыхар горада з лёгкасцю раскажа вам гісторыю пра невядомых сектантаў, якія прыносяць там у ахвяру сабак і нават хатнюю скаціну, ці пра жахлівыя выпадкі забойстваў.
Крэпасць абрасла таямніцамі і легендамі, але нядаўна стала вядома, што там пачалася пабудова манастыра. Застаецца спадзявацца, што малітвы наведнікаў нададуць месцу больш прывабны выгляд.
А пакуль моладзь наведвае крэпасць зусім не з адукацыйнымі ці духоўнымі мэтамі.