ТБМ "прабівае" публікацыю беларускамоўных Правілаў дарожнага руху
Таварыства беларускай мовы "прабівае" публікацыю беларускамоўных Правілаў дарожнага руху і блізкае да поспеху. Пра гэта "Еўрарадыё" паведаміў старшыня ТБМ Алег Трусаў. Паводле яго словаў, перапіска з Міністэрствам унутраных справаў ды іншымі ўстановамі працягвалася каля чатырох гадоў.
Алег Трусаў: "Мы знайшлі перакладчыкаў, знайшлі выдавецтва, дзяржаўнае - "Літаратура і мастацтва" на чале з Праўдзіным. Ён сказаў: "Мы перакладзем, мы і надрукуем, хай толькі нам заплацяць". Такім чынам мы знайшлі ўсё.
Я думаю, што надрукуем, бо мы нядаўна выйшлі на новага спікера Палаты прадстаўнікоў, паслалі адпаведную паперу Вадзіму Папову".
Трусаў мяркуе, што першы наклад беларускамоўных Правілаў дарожнага руху мог бы скласці каля 10 тысяч асобнікаў. Зараз усё залежыць ад Міністэрства ўнутраных справаў, якое мусіць прафінансаваць выданне.