Тэлеканалы АНТ і СТБ атрымаюць дадатковую субсідыю з бюджэту
Прапаганда ў Беларусі
Тэлеканалы АНТ і СТБ атрымаюць дадатковую субсідыю з бюджэту. Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў №571 ад 3 лістапада.
На карысць ЗАТ "Другі нацыянальны канал" (АНТ) і ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне" (СТБ) вылучаюць 1,112 млн рублёў. Грошы на гэта з'явіліся "за кошт змяншэння выдаткаў рэспубліканскага бюджэта на абслугоўванне знешняй пазыкі".
Вядома, што з сярэдзіны 2022 года ўрад Беларусь выконвае свае абавязкі па знешніх пазыках вельмі дзіўным чынам. Яна спрабуе пералічаць іх крэдыторам у рублях. У тым ліку і праз гэта падаюць пазіцыі Беларусі ў міжнародных рэйтынгах. Напрыклад, агенцтва Fitch Ratings панізіла доўгатэрміновы крэдытны рэйтынг Беларусі ў замежнай валюце да ўзроўню RD (абмежаваны дэфолт).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.