Тэрарысты застрэлілі 90-гадовую ізраільцянку, якая перажыла Халакост
Джына Смяціч
Тэрарысты застрэлілі 90-гадовую ізраільцянку Джыну Смяціч, якая перажыла Халакост падчас Другой сусветнай вайны. Яна жыла ў кібуцы Кісуфім (каля мяжы з сектарам Газа), на які ХАМАС напаў 7 кастрычніка. У той дзень былі забітыя восем ізраільцян і шэсць тайскіх рабочых.
"Дзясяткі тэрарыстаў праніклі ў дамы, на вуліцы яны крычалі: "ЦАХАЛ, ЦАХАЛ!", каб мы адчулі сябе ў бяспецы і выйшлі. Але большасць жыхароў зразумелі, што адбываецца нешта дрэннае", — распавядае мясцовы жыхар Шмулік Харэль.
Яго бабулю пакаралі смерцю тэрарысты. Яны выцягнулі яе з умацаванага пакоя, паставілі на калені ў гасцінай і стрэлілі ў патыліцу.
У Ізраілі прызнаюць гібель 1300 чалавек у выніку нападу тэрарыстаў з ХАМАС, яшчэ каля 3300 пацярпелі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.