"Мы не выканалі свае абавязкі" — начальнік Генштаба Арміі абароны Ізраіля

Ізраільскія вайскоўцы

Ізраільскія вайскоўцы / pap.pl

Начальнік Генеральнага штаба Арміі абароны Ізраіля Герцы Халеві прызнаў, што 7 кастрычніка пры нападзе ХАМАС на тэрыторыі каля сектара Газа, вайскоўцы не справіліся са сваімі абавязкамі. "Армія абароны Ізраіля нясе адказнасць за бяспеку краіны і яе грамадзян, цытуе яго словы haaretz.com. — І ў суботу ў населеных пунктах, якія мяжуюць з сектарам Газа, мы не выканалі свае абавязкі. Мы разбярэмся, чаму так адбылося, але цяпер час ваяваць".

Халеві выказаў спачуванні сем'ям загінулых і паабяцаў зрабіць усё, каб "вярнуць палонных дадому". Мяркуецца, што ХАМАС утрымлівае каля 150 закладнікаў.

У Ізраілі прызнаюць гібель 1300 чалавек у выніку нападу тэрарыстаў з ХАМАС, яшчэ каля 3300 пацярпелі. У спісах загінулых у баях з ХАМАС паліцэйскіх ёсць ураджэнцы Беларусі старшы сяржант Віталь Карасік і сяржант Алена Астапенка.

У сектары Газа ў выніку авіяўдараў загінула ўжо больш за 1400 чалавек, пацярпела каля 6200.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі