Тэрарысты збілі зенітна-ракетным комплексам "Бук" украінскі беспілотнік

У эфіры Еспресо.TV ён распавёў, што беспілотнік Узброеных Сіл Украіны выконваў разведвальнае заданне ў зоне правядзення антытэрарыстычнай аперацыі. З яго дапамогай украінскія сілавікі атрымалі інфармацыю пра сістэму супрацьпаветранай абароны тэрарыстаў. Таксама атрымалі пацверджанне, што ў іх ёсць "Бук-М1", з якога быў збіты над Данецкай вобласцю пасажырскі самалёт.

У беспілотнік, які ўжо вяртаўся на базу, патрапіла ракета, выпушчаная тэрарыстамі менавіта з "Бука".

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі