Тэсты вайскоўцаў з палка сувязі ва Уруччы далі станоўчыя вынікі
Тэсты групы вайскоўцаў з 56-га палка сувязі ва Уруччы ў Мінску далі станоўчыя вынікі. Пра гэта nn.by паведаміла афіцыйная прадстаўніца Мінабароны Наталля Гаўрусік. Раней ў аднаго з вайскоўцаў тэрміновай службы тэст на COVID-19 даў станоўчы вынік. Пасля гэтага яго шпіталізавалі, а ў яго кантактаў таксама ўзялі тэсты, іх ізалявалі "у спецыяльна абсталяваным раёне ізаляцыі" (верагодна, на палігоне). І вось прыйшлі вынікі тэстаў. У часткі вайскоўцаў яны станоўчыя.
Колькасць шпіталізаваных ў галоўным вайсковым клінічным медцэнтры не паведамляецца. Таксама невядома, колькі чалавек застаюцца на каранціне.
У Беларусі на раніцу 13 траўня зарэгістравана 25 825 пацверджаных выпадкаў заражэння каранавірусам, памерлі 146 чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.