Тхор выбег на поле і спыніў футбольны матч (відэа)
Суддзя аднавіў гульню пасля таго, як жывёла збегла.
Матч 12-га тура чэмпіянату Галандыі паміж "Хераклесам" і ПСВ быў спынены з-за таго, што на поле выбег тхор. Ён з'явіўся на газоне на 19-й хвіліне пры ліку 0:0. Суддзя вымушаны быў спыніць матч да таго часу, пакуль жывёла не вызваліла футбольнае поле.
Ужо праз 40 секунд каманды працягвалі гульню, якую, дарэчы, выйгралі госці з лікам 2:1, інфармуе "Прессбол".