Tonqixod сыграюць канцэрт у тэатры
Музыкі абяцаюць канцэптуальнае дзейства паміж паходам у планетарый і збіраннем гербарыю.
20 красавіка ў мінскім Тэатры беларускай драматургіі адбудзецца першы вялікі сольны канцэрт гурта Tonqixod, пераможцаў узнагарод сайта Experty.by у намінацыях "Найлепшы дэбютны альбом", "Найлепшы рок-альбом", "Найлепшы беларускамоўны альбом" за 2014 год.
Музыкі абяцаюць канцэптуальнае дзейства, нешта сярэдняе між паходам у планетарый і збіраннем гербарыю. А дасягаць мэты яны збіраюцца з дапамогай песень з альбома і не толькі, у кампаніі запрошаных музыкаў і рарытэтных аналагавых сінтэзатараў.