TonqiXod прэзентавалі свежы міні-альбом пад назвай "Лямант, хаос і вэрхал"

TonqiXod прэзентавалі свежы міні-альбом пад назвай "Лямант, хаос і вэрхал"

Мінскі гурт TonqiXod прэзентаваў міні-альбом пад назвай "Лямант, хаос і вэрхал", якая, па словах музыкаў, характарызуе іх музыку і перадае змест не толькі EP, але і іх будучага паўнафарматніка. У EP увайшлі тры кампазіцыі, якія ўжо гучалі на жывых выступах гурта, але не былі запісаныя.

Па словах клавішніка гурта Максіма Субача, канцэпцыя ЕР была ў тым, каб змясціць у ім кароткі змест будучага другога альбома:

"І на мой погляд гэта атрымалася: “Камняпад” мае просты запамінальны матыў, так бы мовіць, для мас. “Лямант” — разгорнутыя вакальныя і інструментальныя імправізацыі, а “Марозная” — нешта паміж імі абедзвюма: папсовенькія лірычныя матывы ўперамешку з закручанымі адступамі, каб не засумаваць".

 

Паводле tuzin.fm

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі