Топ-5: навіны 25 траўня

Топ-5: навіны 25 траўня

Аляксандр Лукашэнка: Будзе вынік — будзе заробак

Аляксандр Лукашэнка назваў хакей ідэалогіяй беларускай дзяржавы. Такая заява прагучала 25 траўня на нарадзе, прысвечанай беларускаму хакею. На ёй кіраўнік Беларусі рэзка раскрытыкаваў гульню айчыннай зборнай на чэмпіянаце свету.

Акрамя таго, кіраўніку краіны не спадабаліся паражэнчыя настроі хакеістаў, якія ён убачыў у шматлікіх інтэрв’ю.

Аляксандр Лукашэнка заклікаў плаціць вялікія грошы хакеістам толькі за канкрэтны вынік, а вось авансаванне зрабіць на мінімальным узроўні. Па словах кіраўніка дзяржавы, на развіццё хакея ідзе 18% ад усіх выдаткаў на фізкультуру і спорт у Беларусі, таму гэтыя грошы мусяць прыносіць аддачу.

Топ-5: навіны 25 траўня
Сімвалы "Гавары праўду" і Партыі БХД

Сустаршыня "Беларускай хрысціянскай дэмакратыі" Віталь Рымашэўскі абвінаваціў грамадскае аб'яднанне "Гавары праўду" у крадзяжы лагатыпу. На пячатцы гэтай арганізацыі з’явілася васьміканцовая зорка. Гэты ж сімвал ужо больш за 10 гадоў выкарыстоўвае БХД.

Рымашэўскі сцвярджае, што сімволіка хрысціянскіх дэмакратаў "эксклюзіўная, бо замаўлялася канкрэтнаму дызайнеру. І у такім выкананні нідзе, апроч як партыяй БХД, не выкарыстоўвалася".

У адказ адзін з кіраўнікоў ГП Андрэй Дзмітрыеў заявіў, што гэты сімвал быў у адкрытым каталозе прадпрыемства, што робіць пячаткі. Таму наконт "эксклюзіўнай апрацоўкі" не можа ісці ніякай гаворкі.

Топ-5: навіны 25 траўня
Фота: БЕЛТА

Міністэрства адукацыі разам з Міністэрствам аховы здароўя памянялі санітарныя правілы, каб урокі ў школах пачыналіся на гадзіну пазней. Пра гэта паведаміў адзін  з кіраўнікоў Мінгарвыканкама Міхаіл Мірончык.

Як стала вядома Еўрарадыё, у школах зменшаць перапынак паміж першай і другой зменамі. Раней ён мусіў быць не менш за 20 хвілінаў, а цяпер — не менш за 15. Акрамя таго, чыноўнікі скароцяць і перапынкі паміж урокамі.

Топ-5: навіны 25 траўня
Кірмаш вакансій, фота: Еўрарадыё

25 траўня ў адміністрацыі Першамайскага раёна Мінска прайшоў кірмаш вакансій. Прычым ніякай рэкламы гэтай падзеі не было, таму людзей туды прыйшло няшмат.

Журналіст Еўрарадыё наведаў кірмаш вакансій, каб знайсці варыянты працы за 500 долараў, якія абяцаў кіраўнік дзяржавы. Аднак апынулася, што такіх прапаноў няма.   

Топ-5: навіны 25 траўня
Фота з сацсетак

Беларускі сцэнар пад назвай “Саламонава гара” атрымаў спецыяльны прыз на кінафестывалі ў Канах. Яго напісалі Мікалай Лаўранюк і Сяргей Каласоўскі.

У сваім рашэнні журы звярнула ўвагу на“свежасць і арыгінальнасць аповеду ў мудрагелістай драме”.

Вядома, што ў конкурсе прымалі ўдзел 11 сцэнароў з краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Беларускі сцэнар быў створаны па матывах твора "Падобны да Стынга", які напісала драматург Ірына Пісьменная.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі