Топ-5: навіны 26 студзеня

Топ-5: навіны 26 студзеня

Затрыманы бізнесмен Аляксандр Кныровіч

У Мінску затрымалі буйнога беларускага бізнесоўца Аляксандра Кныровіча. Інфармацыю пра затрыманне Еўрарадыё пацвердзілі яго сябры.  Існуе верагоднасць, што цягам бліжэйшых двух дзён Кныровіч выйдзе на волю. З раніцы 26 студзеня мабільны тэлефон прадпрымальніка не адказвае.

Аляксандр Кныровіч — вядомая фігура ў беларускім бізнесе. Ён з’яўляецца заснавальнікам групы кампаній «Сармат-СТІ» , але ў апошнія гады быў больш вядомы як «бізнэс-анёл», які інвеставаў у стартапы. Адзначым, што яшчэ 24 студзеня Аляксандр Кныровіч выкладаў у сваім Facebook здымкі з Жэневы. Затрыманне адбылося 25 студзеня, пасля таго, як бізнесмен вярнуўся ў Мінск.

 

Топ-5: навіны 26 студзеня
Фота: ria.ru

Сярэдні заробак па краіне павінен быць 500 долараў. Пра гэта падчас сустрэчы з калектывам Слуцкага цукровага камбіната заявіла кіраўніца Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава. Яна нагадала, што такую задачу паставіў Аляксандр Лукашэнка, і цяпер дзяржаўныя органы працуюць над тым, каб яе выканаць.

Па словах Наталлі Качанавай, у сталіцы ўзровень сярэдняга заробку ў 500 долараў ужо дасягнулі. А вось па краіне сярэдняя зарплата ў снежні склала толькі 400 долараў. А ў Магілёўскай вобласці яшчэ менш.

Пры гэтым сам Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ён можа ўжо заўтра зрабіць заробак для беларусаў, а не 500, а 1000 долараў. 

Топ-5: навіны 26 студзеня
Фота: з сацсетак

Мінскі абласны суд не прызнаў, што загінулая “на бульбе” Вікторыя Папчэня знаходзілася на працы. Такім чынам, рашэнне Маладзечанскага раённага суда засталося ў сіле. Бацька дзяўчынкі Алег Папчэня прасіў прызнаць, што яго дачка менавіта працавала на полі. Судовая камісія з гэтым не пагадзілася.

Нагадаем, што пракурор Маладзечанскага раёна напачатку справы быў на баку пацярпелых. Аднак пазней пракуратура прыняла бок Маладзечанскага аддзела адукацыі і калгаса.

Топ-5: навіны 26 студзеня
Фота: БелаПАН

Барысаўскі раённы суд вынес прысуд па справе аб смерці шасці чалавек ад атручання газам. Здарэнне адбылося на пачатку 2016 года. Вінаватымі прызналі слесараў-газавікоў. Таксама суд часткова задаволіў фінансавыя пазовы чатырох пацярпелых да "Мінскаблгазу".

Топ-5: навіны 26 студзеня
Фота: twitter.com/Motolko

На сайце гарвыканкама Брэста працягваецца галасаванне за найлепшы лагатып для горада на яго тысячагоддзе. Пакуль перамагае дзіцячы малюнак, у якога амаль 10 тысяч галасоў. На думку гарадскіх уладаў, гэта вынік піяру ў сацыяльных сетках. 

Слухаць цалкам:

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі