Топ-5: навіны 3 красавіка

Топ-5: навіны 3 красавіка

Выбух у метро Санкт-Пецярбурга: фота і відэа з месца здарэння

3 красавіка паміж станцыямі метро "Сянная" і "Тэхналагічны інстытут" у Санкт-Пецярбургу у вагоне адбыўся выбух.

Паведамляецца, што па стане на 18-ю гадзіну - загінулі 10  чалавек, пацярпелі 47. Сярод пацярпелых ёсць дзеці.

Мяркуецца, што выбуховае прыстасаванне было пакінутае ў вагоне. Яно было невялікай магутнасці, але злачынцы начынілі выбухоўку металічным шротам, каб нанесці найбольшыя страты людзям.

Топ-5: навіны 3 красавіка
Здымак з архіву. Фота: прэс-служба кіраўніка Беларусі

Беларусь і Расія дамовіліся пра цану на газ. Пра гэта стала вядома па выніках сустрэчы ў Санкт-Пецярбурзе Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.

Сустрэчу Лукашэнкі і Пуціна не адмянілі з-за выбуху ў метро Санкт-Пецярбурга.  Яна прайшла ў Канстанцінаўскім палацы.

Топ-5: навіны 3 красавіка

Генеральны пракурор Аляксандр Канюк прапануе ўвесці вялікія штрафы для СМІ за няправільную інфармацыю. Ён спасылаецца на тое, што падобны досвед ёсць у Нямеччыне.

Акрамя таго, Канюк распавёў, што Генпракуратура не будзе праводзіць праверку па дзеяннях міліцыі падчас разгону акцыі на Дзень Волі. Ён падкрэсліў, што акцыя адбывалася несанкцыянавана, таму дзеянні міліцыі былі цалкам законнымі. 

Топ-5: навіны 3 красавіка
Фота: Еўрарадыё

У Мінгарвыканкам падалі заяўку на “Чарнобыльскі шлях-2017”.

Заяўнікі хочуць сабраць людзей 26 красавіка каля Тэатра оперы і балету і прайсці па вуліцы Максіма Багдановіча да Чарнобыльскай капліцы (на скрыжаванні вуліц Арлоўскай і Карастаянавай).

Там плануецца ўскласці кветкі і запаліць знічы.

Топ-5: навіны 3 красавіка
Аляксандр Лукашэнка, фота president.gov.by

Прапановы па зменах у дэкрэт №3 накіраваныя на разгляд Аляксандру Лукашэнку. Пра гэта ў каментары Еўрарадыё паведаміла кіраўніца Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава.

Аднак чыноўніца не паведаміла, якія менавіта змены ў дэкрэт будуць разглядацца. А вось дэпутат парламента Ігар Марзалюк больш дэталёва распавёў, што зменіцца ў дэкрэце №3.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі