Трагедыя ў Аўстраліі: у доме знайшлі восем забітых дзяцей

Трагедыя адбылася ў аўстралійскім горадзе Кэрнс на ціхаакіянскім узбярэжжы (штат Квінсленд). У паліцыю патэлефанавала 34-гадовая жанчына, якая атрымала цяжкія нажавыя раненні. Яе шпіталізавалі. У доме знайшлі восем забітых дзяцей ва ўзросце ад 18 месяцаў да 15 гадоў, інфармуе ВВС.

РІА "Новости" дадае, што дзеці былі забітыя халоднай зброяй. Праводзіцца расследаванне. Як стала вядома, забітыя дзеці былі братамі і сёстрамі, а параненая жанчына — іх маці.

Трагедыя ў Кэрнсе адбылася на фоне напружання, якое захоўваецца ў Аўстраліі пасля захопу радыкальным ісламістам закладнікаў у краме-кавярні ў цэнтры Сіднэя. У выніку загінулі тры чалавека (сярод іх і тэрарыст), шасцёра былі параненыя.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі