Трамп прыгразіў Пуціну і Лукашэнку тарыфамі

Дональд Трамп

Дональд Трамп / PAP/EPA

Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прыгразіў краінам БРІКС увесці тарыфы на гандаль з імі ў памеры 100%, калі яны паспрабуюць адысці ад долара ў гандлі на карысць уласнай валюты. Такое заява Трамп, які вернецца ў Белы дом крыху больш чым праз паўтара месяца, зрабіў у сваёй сацсетцы Truth ("Праўда").

"Спробы краін БРІКС адысці ад долара, пакуль мы стаім і назіраем, скончаны! Мы патрабуем ад гэтых краін абавязацельстваў не ствараць новую валюту БРІКС і не падтрымліваць ніякую іншую валюту, каб замяніць магутны долар ЗША, інакш яны сутыкнуцца са 100%-нымі пошлінамі і павінны будуць развітацца з продажамі ў цудоўную эканоміку ЗША. Яны могуць пайсці і знайсці іншага лаха!" — напісаў Трамп.

Любая краіна, якая паспрабуе замяніць долар у міжнародным гандлі, дадаў палітык, павінна рыхтавацца "памахаць Амерыцы ручкай".

БРІКС — скарачэнне ад "Brazil, Russia, India, China, South Africa". Па дадзеных на пачатак 2024 года, у арганізацыю ўваходзілі Бразілія, Егіпет, Індыя, Іран, Кітай, ААЭ, Расія, Эфіопія і ПАР. Беларусь стала "партнёрам арганізацыі" ў лістападзе 2024, на сустрэчы арганізацыі лятаў Аляксандр Лукашэнка.

Ідэя замяніць долар у гандлі паміж краінамі-партнёрамі была зноў агучана на саміце БРІКС у кастрычніку 2024 года ў Казані. Да гэтай тэмы звярталіся не ўпершыню: яна агучвалася таксама ў 2023 і 2022 гадах. Планы па ўвядзенні ўласнай валюты замест долара ў Казані абмяркоўваліся за зачыненымі дзвярыма, таму падрабязнасці перамоваў невядомыя.

Як і Пуцін, Лукашэнка — яры прыхільнік адмовы ад разлікаў у доларах у міжнародным гандлі. У першую чаргу таму, што гэта дапамагае абыходзіць амерыканскія санкцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі