Трамп сустрэўся з Кім Чэн Ынам і завітаў на тэрыторыю КНДР

Трамп сустрэўся з Кім Чэн Ынам і завітаў на тэрыторыю КНДР

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп сустрэўся з кіраўніком КНДР Кім Чэн Ынам у дэмілітарызаванай зоне на мяжы Паўднёвай і Паўночнай Карэяў. Тут два лідары сустрэліся ўпершын ў гісторыі, перадае Бі-Бі-Сі. Трамп таксама стаў першым прэзідэнтам ЗША, які завітаў на тэрыторыю Паўночнай Карэі.

Меркавалася, што сустрэча будзе кароткай і абмяжуецца пацісканнем рук і невялікім дыялогам. Пасля рукання Трамп перасек дэмаркацыйную лінію і апынуўся на тэрыторыі КНДР. Ён зрабіў колькі крокаў, пасля чаго абодва лідары зноў паціснулі адзін аднаму рукі і перайшлі на паўднёвы бок дэмілітарызаванай зоны.

Пазней амерыканскі прэзідэнт заявіў журналістам, што сімвалічнае перасячэнне мяжы стала для яго “велізарным гонарам”. Кім Чэн Ын у сваю чарго адзначыў, што перасячэнне Трампам дэмаркацыйнай лініі “выказвае яго жаданне працаваць над лепшай будучыняй”.

Гэта была ўжо трэцяя сустрэча Трампа з паўночнакарэйскім лідарам. Двухбаковыя адносіны сапсаваліся ў лютым гэтага года, калі Трамп і Кім апошнім разам бачыліся ў в’етнамскім Ханое. Тады саміт завяршыўся без пагаднення наконт прагрэсу Паўночнай Карэі на шляху да ядзернага раззбраення. Трамп тады пакінуў перамовы і ўхіліўся ад заключэння дакумента, які палічыў кепскім пагадненнем.

Раней амерыканскі прэзідэнт настойваў, што Пхеньян павінен спачатку адмовіцца ад ядзернай зброі, а толькі потым з яго будуць знятыя эканамічныя санкцыі ЗША.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі