Транспарт па Прывакзальнай плошчы пакуль будзе хадзіць, як і раней

Транспарт па Прывакзальнай плошчы пакуль будзе хадзіць, як і раней

Змена руху грамадскага транспарта па Прывакзальнай плошчы, якая анансавалася на 7 лістапада пераносіцца на пазнейшы тэрмін, — паведамляе ўстанова “Сталічны транспарт і сувязь”.

Раней планавалася, што ў сувязі з рэканструкцыяй плошчы будуць зменены схемы маршрутаў аўтобусаў  №№ 1, 3с, 47с, 69, 79, 79д, 81э, 102, 119с, 175э.

Супрацоўнікі ведамства тлумачаць гэта тым, што гарадскія службы не паспяваюць усталяваць усю неабходную для бяспечнага руху разметку.

Але, тым не меней, 7 лістапада канчатковы прыпыначны пункт аўтобусных маршрутаў №№ 43, 85С пераносіцца на дыспетчарскую станцыю “Дружная”, іх рух ад вул. Маякоўскага арганізуецца па вул. Аранскай, Магілёўскай і Талстога.

Фота: belarus.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі