Трэнер "Мілана": Мы не прывіталі фанатаў у аэрапорце, бо спяшаліся (фота)

У панядзелак увечары ў Мінск прыляцеў футбольны клуб "Мілан". Яго галоўны трэнер правёў у прэс-цэнтры мінскага стадыёна "Дынама" планавую прэс-канферэнцыю.

Яна была па-пратакольнаму кароткай — усяго 30 хвілін. Большую частку з гэтага часу трэнер адказваў на пытанні, датычныя унутранага італьянскага чэмпіянату. Пра Беларусь і БАТЭ Алегры згадаў толькі тройчы. Трэнер "Мілана" патлумачыў, чаму адмовіўся ад трэніроўкі ў Мінску. Па яго словах, гэта традыцыя "Мілана". Гульцы клуба ніколі не трэніруюцца на мясцовых стадыёнах падчас выступленняў у еўракубках. Алегры таксама расказаў, чаму "Мілан" сёння адмовіўся сустракацца з заўзятарамі ў аэрапорце. Са словаў трэнера, "футбалісты вельмі спяшаліся ў гатэль". Адпаведна не маглі прывітаць усіх, хто прыехаў іх сустракаць.

На завяршэнне Масіміліана Алегры зрабіў рэверанс у бок БАТЭ, назваўшы яго маладой і моцнай камандай, ад якой варта чакаць супраціўлення і моцнай гульні. 

"Мы хочам заняць першае месца ў групе, зараз нам важна набраць максімальную колькасць ачкоў, каб у гульні з "Барселонай" вырашыць, хто з нас ўзначаліць табліцу. БАТЭ ў першым матчы спадабаўся. Добрая каманда... Матч з ёй для нас вельмі важны і ён не будзе прахадным", — расказаў Алегры. 

Адзін з асноўных футбалістаў "Мілана" — Джанлука Дзамброта.

Нагадаем, што сустрэча БАТЭ — "Мілан" пачнецца заўтра на мінскім стадыёне "Дынама" ў 20.00. На гульню яшчэ магчыма набыць квіткі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі