Трох пінскіх лекараў суд аштрафаваў за атрыманне незаконнай узнагароды

Трох пінскіх лекараў суд аштрафаваў за атрыманне незаконнай узнагароды

Суд Пінскага раёна і горада Пінска аштрафаваў трох дактароў за атрыманне незаконнай узнагароды. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавёў памочнік Пінскага міжраённага пракурора Аляксандр Плескацэвіч.

Усе трое падсудных — дактары-ўролагі. Галоўны фігурант раней працаваў загадчыкам хірургічнага аддзялення ў гарадской паліклініцы, а па сумяшчальніцтве працаваў ва ўралагічным аддзяленні цэнтральнай гарадской лякарні. Да яго звярнулася жанчына з маленькім сынам. Лекар папрасіў узнагароду ў 100 долараў за правядзенне хлопчыку неабходнай аперацыі ў стацыянары. Калі дзіцяці аказалі дапамогу, яго маці перадала лекару і двум яго калегам па 100 рублёў.

На экс-загадчыка ўралагічнага аддзялення пачалі крымінальную справу за махлярства. Падчас разгляду стала вядома пра іншае правапарушэнне, якое ён учыніў, — службовы падлог. Выявілася, што лекар незаконна выдаў студэнту, які быў сынам яго знаёмай, даведку аб часовай непрацаздольнасці. Суд прызнаў яго вінаватым.

Па сукупнасці злачынстваў лекара асудзілі на два гады пазбаўлення волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу і аштрафавалі на 9200 рублёў (400 базавых велічынь). Двух іншых фігурантаў за прыняцце незаконнай узнагароды аштрафавалі на 7590 рублёў (330 базавых велічынь).

Прысуд не набыў законную моц і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым парадку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі