Trubetskoy распачне тур па Беларусі з фэсту "Даём рады"

Гурт Trubetskoy выпраўляецца ў тур па Беларусі. Стартуе канцэртная вандроўка каманды выступам на фэсце Еўрарадыё "Даём рады", што пройдзе 13 лютага ў клубе Re:Public. Гэта будзе першы канцэрт на Радзіме новаспечанага калектыву, які быў утвораны 1 верасня былымі ўдзельнікамі "Ляпіса Трубяцкога".


"Мы заўжды і ўсюды з гонарам рэпрэзентавалі сваю краіну, на лагатыпе ў нас горад Мінск, таму мы з асаблівай радасцю рыхтуемся да сустрэчы з беларускай публікай. Гарантуем шмат добрых песень і сапраўдны рок-н-рол, — кажа Павел Булатнікаў. І дадае, што падчас выступу на прэміі "Даём рады" гурт абавязкова прэзентуе нешта новенькае.


На наступны дзень пасля "Даём рады" Trubetskoy выступіць у гомельскім клубе "Еўропа". А 21 лютага музыкі сыграюць у Віцебску ў клубе "Планета".

Фота: Алена Божка

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі