Труну Арыеля Шарона неслі восем генералаў (фота)

Арыель Шарон памёр у суботу ва ўзросце 85 гадоў пасля 8 гадоў знаходжання ў коме. Труну з целам Шарона да месца пахавання неслі восем генералаў, адзначае ВВС.



Былы прэм’ер знайшоў свой апошні супакой побач з магілай сваёй жонкі Лілі, якая памерла ў 2000 годзе. Шарон не захацеў, каб яго пахавалі, як і іншых кіраўнікоў краіны, на гары Герцля ў Іерусаліме, на нацыянальных мемарыяльных могілках.



Арыэль Шарон лічыцца адным з самых значных палітыкаў і вайскоўцаў у найноўшай гісторыі Ізраіля.
 

Фота — AFP, Reuters, GPO
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі