Труп докшыцкай "чупакабры" выкралі невядомыя

Нагадаем, што некалькі дзён таму з'явіліся паведамленні пра невядомую жывёлу, забітую ў Докшыцкім раёне Віцебшчыны каля малочнатаварнай фермы. Істота нападала на кароваў і цялятаў.



Мясцовыя спецыялісты, аднак, апазналі ў забітай жывёле янотападобнага сабаку. Докшыцкі егер Іосіф Войніч кажа, што проста жывёла хворая на лішай ды яшчэ і паліняла ўлетку, таму мае такі "непрэзентабельны" выгляд.



Труп жывёлы вельмі непрыемна пахнуў, бо пачаў раскладацца. Таму супрацоўнікі мясцовай ветлякарні вынеслі яго на вуліцу, піша газета "Родныя вытокі". Гэтым і скарысталіся невядомыя, якія скралі труп.



Фота — dokshitsy.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі