Трыбунал у Гаазе абараніў інвестара ад уладаў Беларусі

Трыбунал у Гаазе абараніў інвестара ад уладаў Беларусі

Беларусь абавязана сплаціць звыш за 22 мільёны долараў расійскаму інвестару за экспрапрыяваную маёмасць і парушэнне "стандарту справядлівага абыходжання".

Такое рашэнне па справе "Манолиум-Процессинг" супраць Беларусі прыняў Міжнародны арбітражны трыбунал у Гаазе, паведамляе "Радыё Свабода". 

Гэта першае рашэнне з удзелам Беларусі ў інвестыцыйным арбітражы, вынік якога з'явіўся ў публічным доступе.

У 2003 годзе расійская кампанія "Манолиум-Процессинг" заключыла інвестыцыйную дамову з Мінгарвыканкамам на забудову зямельнага ўчастку ў цэнтры сталіцы. У якасці платы за атрыманне такога права расійцам трэба было ўзвесці некалькі камунальных аб'ектаў.

Аднак у 2014 годзе Эканамічны суд Мінска вырашыў скасаваць дамову. Спрэчкі бакоў доўжыліся яшчэ доўга, хоць участак ужо перадалі іншаму забудоўніку. Паводле расійскага боку, камунальныя аб'екты былі пабудаваныя, а дзяржорганы адмовіліся кампенсаваць выдаткі.

Не дачакаўшыся справядлівасці, "Манолиум-Процессинг" падала пазоў у Міжнародны арбітражны трыбунал у Гаазе. Вердыкт — кампенсаваць выдаткі кампаніі з улікам дадатковых выдаткаў на арганізацыю працэсу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі