Летась замежныя інвестыцыі ў Беларускую эканоміку склалі 2%
У 2010 годзе доля замежных інвестыцыяў у асноўны капітал Беларусі (за вынікам крэдытаў замежных банкаў) склала 2% у агульным аб’ёме інвестыцыяў.
Такія звесткі падае Нацыянальны статыстычны камітэт. У 2009 годзе гэты паказнік таксама быў 2%.
Сярод крыніцаў інвестыцыяў у асноўны капітал летась па-ранейшаму гэта былі збольшага ўласныя сродкі арганізацыяў, а таксама сродкі кансалідаванага бюджэту і крэдыты банкаў. Пры гэтым агулам аб’ём інвестыцыяў у Беларусі павялічыўся на 16,6% і склаў у суадносных коштах 54,2 трыльёна рублёў. Гадавы прагноз, аднак, прадугледжваў, што рост гэтага паказніка складзе 23-25%, перадае БелаПАН.