Трымайцеся! Сіноптыкі папярэджваюць беларусаў пра галалёдзіцу ў нядзелю

Едзем на працу

Едзем на працу / pixabay

Панядзелак будзе цёплым, а нядзеля — слізкай, вынікае з прагнозу сіноптыкаў на найблізжэйшыя дні.

“Днём 24 снежня, у нядзелю, на асобных пляцоўках дарог краіны чакаецца галалёдзіца”, — кажуць у Гідраметцэнтры.

А ўначы месцамі па захадзе Беларусі будзе яшчэ і ветрана — парывы могуць дасягаць 15-18 м/с.

На 25 снежня, панядзелак, сіноптыкі ўвогуле абвясцілі памяранцавы ровень небяспекі і штармавое папярэджанне. Удзень па паўднёва-заходняй палове рэспублікі чакаецца ўзмацненне заходняга ветру парывамі да 15-20 м/с.

У цэлым жа 25 снежня будзе цёплым, у Беларусь прыйдуць паветраныя масы з Заходняй Еўропы. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі (снег, мокры снег, што пераходзіць у дождж). Тэмпература паветра мінімальная ўначы -4.. +1°С, максімальная ўдзень +2.. +8°С, па Брэсцкай вобласці да +10°С.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі