Turkish Airlines падоўжыла адмену рэйсаў у Мінск да канца ліпеня
Самалёты авіякампаніі Turkish Airlines / turkishairlines.com
Турэцкі авіяперавозчык Turkish Airlines зноў падоўжыў адмену рэйсаў у Мінск. Гэтым разам — да 31 ліпеня 2022 года ўключна. Авіякампанія не лётае ў Мінск з пачатку ваенных дзеянняў у Украіне.
Адмененыя таксама рэйсы ў расійскія гарады Сочы, Растоў і Екацярынбург.
Трапіць у Стамбул па-ранейшаму можна з авіякампаніяй "Белавія". Палёт з улікам неабходнасці аблятаць зону баявых дзеянняў цяпер доўжыцца больш за шэсць гадзін.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.