TUT.by: у офісе кампаніі "Грынрозніца" ў Мінску працуюць сілавікі

TUT.by: у офісе кампаніі "Грынрозніца" ў Мінску працуюць сілавікі

З раніцы 4 лютага ў мінскім бізнес-цэнтры "Дэльта" (вул. Ціміразева, 72) працуюць сілавікі, піша TUT.by са спасылкай на звесткі чытачоў. Яны дзейнічаюць на трэцім-чацвёртым паверхах, дзе размешчаны офіс кампаніі "Грынрозніца", якой належаць гіпермаркеты Green.

Па словах відавочцаў, сілавікі прыехалі а восьмай гадзіне раніцы. Каля будынка стаіць шэрая "Газэль" з таніраваным шклом.

Якая менавіта структура працуе ў бізнес-цэнтры, пакуль дакладна не вядома. Па словах аднаго з супрацоўнікаў кампаніі "Грынрозніца", гэта спецыялісты Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю.

"Супрацоўнікі офіса выходзяць папаліць у суправаджэнні гэтых хлопцаў. І вяртаюцца назад", — распавёў адзін са сведкаў.

У фінансавай міліцыі ад каментароў адмовіліся, заявіўшы, што не могуць ні пацвердзіць, ні абвергнуць інфармацыю.

TUT.by: у офісе кампаніі "Грынрозніца" ў Мінску працуюць сілавікі
Мікрааўтобус з таніраваным шклом каля бізнэс-цэнтра "Дэльта" / TUT.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі