TUT.BY: За адкаты пры пастаўках медтэхнікі затрымалі каля 20 чалавек

TUT.BY: За адкаты пры пастаўках медтэхнікі затрымалі каля 20 чалавек

Праваахоўнікі правяраюць факты, калі медтэхніку для паліклінік і лякарняў закуплялі па завышаных цэнах. Паводле інфармацыі партала tut.by, ужо затрыманыя каля двух дзесяткаў чалавек — прадпрымальнікі і кіраўнікі медустановаў.

У прыватнасці, нібыта затрыманы кандыдат медыцынскіх навук, дырэктар кампаніі "Белрэамед" Мікалай Аганесян і пяць загадчыкаў буйных лабараторый краіны. Медыкаў падазраюць, што яны атрымоўвалі адкаты ад прадпрымальнікаў за перамогу ў тэндарах на закупку абсталявання для ўстановаў аховы здароўя. 

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, "Белрэамед" звязаны з кампаніяй "Тасілена" і нават зарэгістраваны на адзін адрас. Удзельнікі рынка звязвалі іх з уплывовай Аленай Латушка, якая была раней дырэктаркай "Тасілены". Гэтую групу кампаній называюць адным з найбуйнейшых дыстрыб'ютараў медтэхнікі і вырабаў медыцынскага прызначэння ў Беларусі. Яна выступае афіцыйным прадстаўніком буйных заходніх вытворцаў абсталявання для лабараторнай дыягностыкі. 

У 2015 годзе "Тасілена" і "Белрэамед" увайшлі, па версіі "Ежедневника", у топ-50 тэндарных чэмпіёнаў Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі