“Тыдзень роднай мовы” на Еўрарадыё — расклад адмысловых эфіраў

“Тыдзень роднай мовы” на Еўрарадыё — расклад адмысловых эфіраў

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Адмысловыя імпрэзы пройдуць у гэты дзень і ў Беларусі. Але чаму мы мусім абмяжоўвацца адным днём? На Еўрарадыё  — тыдзень адмысловых эфіраў, прысвечаных беларускай мове!

18 лютага ў 14:05 Аліна Нагорная і Ігар Случак раскажуць, як з дапамогай заканадаўства абараніць родную мову.

19 лютага ў 14:05 — размова з Аляксандрам Шастаковічам, кіраўніком платформы падтрымкі беларускай мовы SAY.by, і Аляксеем Сапрыкіным,  арт менеджарам “Арт-Сядзібы”.

20 лютага ў 14:05 — у студыі Еўрарадыё размаўляем з беларускамоўнымі ІТ-шнікамі — на працы яны размаўляюць толькі па-беларуску і па-англійску. Гэта магчыма, галоўнае — жаданне!

21 лютага — у 13:05 у эфіры Еўрарадыё музыканты гурта Akute, а ў 16:20 — ганаровы старшыня Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны Алег Трусаў.

22 лютага — кіраўнік “Арт-Сядзбы” Алесь Снег у 12:05 распавядзе, што яго арганізацыя робіць для папулярызацыі роднай мовы.

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі". Там жа задавайце нашым гасцям пытанні!

Далучайцеся!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі