Тымчук: Уначы сепаратысты створаць "калідор" на ўкраінска-расійскай мяжы

Кіраўнік украінскай групы "Інфармацыйны супраціў" Дзмітрый Тымчук увечары 8 красавіка змясціў у сацыяльных сетках апошнія "аператыўныя дадзеныя".



Ён спасылаецца на свае крыніцы, якія сцвярджаюць, што ўначы пачнецца рэалізацыя другога этапа сцэнара па ўварванню расійскіх войскаў ва Украіну.



Паводле Тымчука, ГРУ Генштаба Узброеных Сілаў Расіі паставіла задачу групам сепаратыстаў ва Украіне стварыць на мяжы "калідор", праз які зможа прайсці расійская вайсковая тэхніка. Гэта мусіць адбыцца ў Луганскай вобласці.



"Таксама сепаратысты атрымалі загад арганізоўваць правакацыі з ахвярамі ў гарадах рэгіёна, — піша Дзмітрый Тымчук. — З тым, каб расійскі бок мог гэта інтэрпрэтаваць як "тэрор украінскай улады супраць народу". Кіраўнікі груп баевікоў ва ўсходніх абласцях атрымалі ўказанне выкарыстоўваць зброю пры спробах вызваліць украінскімі праваахоўнікамі захопленыя імі адміністрацыйныя будынкі.



На цяперашні момант, украінскія сілавікі блакуюць групы сепаратыстаў. Памежнікі і ўкраінскае войска рыхтуюцца да магчымых правакацый на мяжы.



У пацверджанне версіі Дзмітрыя Тымчука нагадаем, што ўзброеныя баевікі, якія ўтрымліваюць будынак СБУ ў Луганску, заявілі, што ім трэба пратрымацца да 9 красавіка.
 

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі