Тысячы зомбі выйшлі на вуліцы чылійскай сталіцы (відэа)
Каля 30 тысяч чалавек, пераапранутых у жывых мерцвякоў, правялі штогадовы касцюмаваны парад у Сант’яга.
Спецыяльна для мінакоў арганізатары ўсталявалі мабільныя пункты макіяжу, дзе кожны ахвотны мог ператварыцца ў зомбі.
Удзельнікі параду прайшлі каля двух кіламетраў па галоўнай вуліцы горада, а затым сабраліся ў парку, дзе прайшоў канцэрт, паведамляе ruptly.tv