У 2015 годзе аплата за праезд у Мінску стане дыферэнцыяванай
Пра гэта заявіла намесніца старшыні Мінгарвыканкама Жанна Бірыч.
У 2015 годзе ў Мінску ўвядуць дыферэнцыяваныя тарыфы на праезд у грамадскім транспарце, перадае агенцтва "Мінск-навіны". Пра гэта паведаміла падчас прамой тэлефоннай лініі намесніца старшыні Мінгарвыканкама Жанна Бірыч, якая курыруе пытанні транспарту, сувязі, эканомікі, антыманапольнай і коштавай палітыкі.
Па яе словах, пераход на новыя тарыфы адбудзецца ў першым паўгоддзі. Праўда, метрапалітэн на дыферэнцыяваныя тарыфы, хутчэй за ўсё, пяройдзе толькі ў другой палове года.
Па словах чыноўніцы, сучасныя тэхналогіі дазваляюць ўлічваць перамяшчэнне пасажыраў па тым ці іншым маршруце.
Фота — onliner.by