У 2015 годзе ў Мінску з'явяцца праязныя выхаднога дня

Праязныя выхаднога дня з'явяцца ў Мінску ў наступным годзе. Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар транспартнага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства "Мінсктранс" Лявонцій Папянок.

"У 2015 годзе ў Мінску неабходна пашырыць сетку продажу і папаўнення бескантактавых праязных білетаў праз інфакіёскі, банкаўскія тэрміналы, тэрміналы самаабслугоўвання, а таксама ўвесці ў абарот новыя віды праязных: выхадных і будніх дзён, на далёкасць паездкі і гэтак далей", — цытуе словы Папянка агенцтва "Мінск-навіны".

"Мінсктранс" інфармуе, што па выніках 2014 года акупнасць гарадскіх перавозак складзе 50%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі