У 2017 годзе тры салдаты тэрміновай службы ўчынілі суіцыд

У 2017 годзе тры салдаты тэрміновай службы ўчынілі суіцыд

У 2017 годзе самагубствы ў беларускім войску ўчынілі тры салдаты тэрміновай службы. У 2016 годзе такіх салдатаў было чацвёра. Такія лічбы на прэс-канферэнцыі ў Мінску назваў міністр абароны Андрэй Раўкоў.

"Зразумела, нават зніжэнне статыстыкі не можа апраўдаць такіх здарэнняў. Іх не павінна быць", — дадаў міністр.

Асноўнай прычынай суіцыдаў у войску Раўкоў назваў складаныя сацыяльна-дэмаграфічныя характарыстыкі прызыўнікоў. "Аб'ектыўна, яны дасягнулі самых складаных паказчыкаў за 20 гадоў маніторынгу, — патлумачыў міністр. — Да прыкладу, у прызыве мінулага года колькасць вайскоўцаў, якія маюць знятую ці пагашаную судзімасць, дасягнула 5%. Амаль 2/3 папаўнення маюць вопыт супрацьпраўных паводзін. Яны затрымліваліся міліцыяй. 2% вайскоўцаў мелі досвед ужывання наркотыкаў".

Пры гэтым, паводле слоў Раўкова, за 2017 год пасля працы з ваеннымі псіхолагамі і лекарамі 154 прызыўнікі былі звольненыя са складу Узброеных сіл. Сёлета такіх прызыўнікоў ужо 17. Яшчэ 17 ў дадзены момант знаходзяцца ў РНПЦ псіхічнага здароўя ў Навінках.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі