У 2018 годзе расійскі газ для Беларусі будзе каштаваць $129 за 1000 кубаметраў

У 2018 годзе расійскі газ для Беларусі будзе каштаваць $129 за 1000 кубаметраў

У 2018 годзе расійскі газ для Беларусі будзе каштаваць 129 долараў за 1000 кубаметраў. А ў 2019-м яго кошт знізіцца да 127 долараў. Пра гэта ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" увечары распавёў віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка ўвечары 16 красавіка. Гэтак ён пракаментаваў вынікі перамоваў наконт паставак расійскіх нафты і газу, якія прайшлі 13 красавіка ў Маскве.

Па словах чыноўніка, у пратаколе з "Газпрамам" прапісаныя фіксаваныя кошты на газ для Беларусі на 2017-2019 гады. "Калі б усё заставалася як да пачатку перамоваў, то цана была б пад 150 долараў, таму гэтая зніжка істотная", — патлумачыў Сямашка.

Віцэ-прэм'ер распавёў, што цяпер формула цаны на газ для Беларусі будзе прывязаная да цаны на газ у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе. Раней, па яго словах, формулы было дзве — і Ямала-Ненецкая, і так званая роўнадаходная. Цяпер жа засталася толькі адна. Далей кошт на газ будзе зніжацца з дапамогай паніжальных каэфіцыентаў. Нагадаем, што Беларусь і Расія дамовіліся імкнуцца да роўных коштаў на газ. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі