У адборы на чэмпіянат свету беларускія валейбалісты саступілі славакам
21 ліпеня беларускія валейбалісты саступілі зборнай Славакіі ў кваліфікацыі да чэмпіянату свету з лікам 0:3 (21:25, 24:26, 21:25), інфармуе БЕЛТА.
Гэта ўжо трэцяя запар параз падапечных Аляксандра Сінгаеўскага на турніры ў бельгійскім Картрэйку. Раней беларускія спартоўцы саступілі Эстоніі (1:3) і Бельгіі (0:3).
Пасля трох тураў беларуская каманда займае апошняе, шостае месца ў турнірнай табліцы.
Наступны матч кваліфікацыі нашу зборную чакае 22 ліпеня — з камандай Іспаніі.