Абноўлены фантан Трэві і змяя ў прыбіральні — #ІхНоравы
Международные новости
Дзве пенсіянеркі з ЗША невядома навошта вырашылі скрасці некалькі тавараў у краме, хоць самі валодаюць мільённымі капіталамі. Кожны вар'яцее па-свойму... Пра гэта і не толькі чытайце ў нашым штодзённым аглядзе міжнародных навін.
У ЗША арыштавалі двух пенсіянерак-мільянерак, якія тройчы за паўгода абрабавалі адну і тую ж краму
68-гадовыя пенсіянеркі з ЗША Таццяна Жукоўская і Клара Майкельсан тройчы за паўгода рабавалі адну і тую ж краму гарналыжнага адзення на курорце на возеры Таха, піша Daily Mail.
Усяго жанчыны скралі тавараў на суму $1,5 тысячы — пры гэтым у абедзвюх шматмільённыя капіталы і дамы коштам больш за $1,5 млн.
Жукоўская і Майкельсан здзейснілі злачынствы 22 ліпеня, 19 жніўня і 25 лістапада. Паліцыянты змаглі раскрыць асобы злачынцаў пасля таго, як тыя трапілі на камеры відэаназірання. На кадрах відаць, як жанчыны выходзяць з крамы з нарабаванымі таварамі, потым садзяцца ў Lexus і з'язджаюць.
І Жукоўская, і Майкельсан да пенсіі працавалі стаматолагамі ў Каліфорніі. 2 снежня жанчын арыштавалі, выставіўшы ім абвінавачанні ў крадзяжы і змове з мэтай здзяйснення злачынства, а пазней адпусцілі пад заклад.
У Тэхасе змяя забралася ў лазенку і ўкусіла жанчыну, калі тая сядзела на ўнітазе
На Марыю Хаймес з Тэхаса ноччу напала змяя проста ў ванным пакоі.
Жанчына расказала, што гэта здарылася з ёй ноччу, калі яна прачнулася, каб пайсці ў прыбіральню. Марыя вырашыла не ўключаць святло ў лазенцы, аднак у нейкі момант адчула нешта нядобрае.
"Я адчула невялікі штурхель у нагу і сказала: "Нешта здарылася, мой муж пакінуў нешта ў прыбіральні". Потым я ўключаю святло і бачу, што пад маім туалетам змяя", — сказала яна.
Юбілейны год — гэта ўсталяваны Ватыканам перыяд духоўнага абнаўлення, прабачэння і святкавання, які звычайна надыходзіць кожныя 25 гадоў.
Гэты перыяд лічыцца важнай падзеяй для Рымска-каталіцкай царквы. Чакаецца, што Рым наведаюць мільёны паломнікаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.