У аэрапорты Масквы пачнуць хадзіць двухпавярховыя аэраэкспрэсы (фота)

Прэзентацыя першага двухпавярховага цягніка для "Аэраэкспрэса" прайшла 13 лістапада на Беларускім вакзале расійскай сталіцы. Ён быў выраблены на беларуска-швейцарскім прадпрыемстве Stadler Minsk.

Як інфармуе прэс-служба беларускага пасольства ў Расіі, у цырымоніі ўзялі ўдзел беларускі пасол Ігар Петрышэнка, мэр Масквы Сяргей Сабянін. Петрышэнка ў сваім выступе гаварыў пра перавагі беларуска-швейцарскага праекта вытворчасці двухузроўневых цягнікоў, адзначыўшы прывабныя суадносіны параметраў "цана-якасць", высокія стандарты бяспекі і камфорта.

Першы двухпавярховы "Аэраэкспрэс" атрымаў назву "Аэраэкспрэс Еўразія". Ён спраектаваны спецыяльна пад асаблівыя расійскія кліматычныя ўмовы, калі тэмпература паветра можа вагацца ад плюс 50 да мінус 40 градусаў.

Фота — embassybel.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі