У амбасадзе РБ у Ізраілі сказалі, чаму не інфармавалі беларусаў пра атаку Ірана

Амбасада Беларусі ў Ізраілі 

Амбасада Беларусі ў Ізраілі  / Фэйсбук-старонка амбасады Беларусі

Амбасада Беларусі ў Ізраілі, у адрозненні амбасадаў заходніх краін, аніяк не паінфармавала суайчыннікаў пра небяспеку атакі, учыненай Іранам у ноч з 13 на 14 красавіка. Напрыклад, амбасада ЗША з 11 па 14 красавіка апублікавала тры папярэджанні пра небяспеку.

Таксама беларускае дыппрадстаўніцтва не рассылала смс-паведамленняў да суайчыннікаў з заклікамі знаходзіцца ў бамбасховішчах — так, як гэта рабілі амбасады заходніх краін.

Карэспандэнт "Белсата" затэлефанаваў у амбасаду і спытаў аб прычынах такіх паводзінаў. Консул адказаў так: "Гэта кампетэнцыя службы тылу. І вы таксама, як і я, і мы тут выконваем рэкамендацыі службы тылу. Нічога новага, як вы разумееце, беларуская амбасада альбо якая іншая прыдумаць не можа. Таму нам з вамі разам трэба выконваць рэкамендацыі службы тылу".

Па словах дыпламата, на старонцы амбасады ў Фэйсбуку ёсць папярэджанне наконт наведвання Ізраіля агулам — і гэтага дастаткова.

Называцца журналістам супрацоўнік амбасады не захацеў.

Як распавядала Еўрарадыё, у ноч на 14 красавіка Іран запусціў па Ізраілі больш за 300 беспілотнікаў і ракет.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі