У амбасадзе ЗША ў Мінску з'явіцца сёмы дыпламат

У амбасадзе ЗША ў Мінску з'явіцца сёмы дыпламат

Штат амбасады ЗША ў Мінску павялічыцца на аднаго чалавека. У дыпламатычным прадстаўніцтве з'явіцца эканамічны дарадца. Пра гэта інфармуе tut.by са спасылкай на Паверанага ў справах ЗША Скота Роланда.

Такім чынам, цяпер у амбасадзе ЗША ў Беларусі будзе сем пастаянных дыпламатаў пры васьмі дазволеных нашым МЗС.

У амбасадзе кажуць, што ўрад ЗША падтрымлівае развіццё гандлю і
інвестыцый паміж Штатамі і Беларуссю. У гэтым рэчышчы і было прынятае рашэнне дапоўніць штат амбасады эканамічным дарадцам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі