У Англіі знайшлі грузавік, у якім было 39 трупаў

У Англіі знайшлі грузавік, у якім было 39 трупаў

Целы 39 чалавек знайшлі мёртвымі ў грузавіку на тэрыторыі індустрыяльнага парку ў горадзе Грэйс ў англійскай графстве Эсэкс. Як адзначае meduza.io, прынамсі адзін сярод загінулых — падлетак.

Па падазрэнні ў забойстве паліцыя затрымала кіроўцу грузавіка — 25-гадовага ўраджэнца Паўночнай Ірландыі. 

Паведамляецца, што грузавік прыехаў у Англію з Балгарыі. Мяжу з Вялікабрытаніяй ён перасёк 19 кастрычніка ў горадзе Холіхэд у Уэльсе.

Паліцыя высвятляе акалічнасці гібелі і асобы людзей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі