У Аргенціне спалілі какаін, знойдзены ў расійскай амбасадзе

У Аргенціне спалілі какаін, знойдзены ў расійскай амбасадзе

У аўторак, 21 жніўня, аргенцінскія праваахоўнікі спалілі какаін, знойдзены ў расійскай амбасадзе ў Буэнас-Айрэсе, перадае ТАСС. Наркотыкі былі знішчаныя ў крэматорыі ў прысутнасці міністра бяспекі Аргенціны Патрысіі Булрыч і амбасадара Расіі Дзмітрыя Феакцістава.

Нагадаем, што напрыканцы лютага МЗС РФ паведаміў, што сумесную антынаркатычную аперацыю правялі праваахоўныя органы Расіі ды Аргентыны. Быў спынены канал пастаўкі буйной партыі наркотыкаў на еўрапейскі рынак. Здымкі з амаль 400 кг какаіну, выяўленымі ў расійскай амбасадзе, абышлі СМІ ўсяго свету. Партыя належала супрацоўніку дыпмісіі з тэхнічнага складу, які да таго моманту ўжо завяршыў камандзіроўку. Праваахоўнікі затрымалі шэсць чалавек: трох у Расіі, дваіх у Аргенціне і аднаго ў Германіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі