У Ашмянах загінуў 55-гадовы спартсмен з Кобрына

У Ашмянах загінуў 55-гадовы спартсмен з Кобрына

У Ашмянах загінуў 55-гадовы спартсмен з Кобрына, які ўдзельнічаў у Рэспубліканскім чэмпіянаце па мотакросе і няўдала прызямліўся на матацыкле. Трагічнае здарэнне адбылося 19 верасня. Як інфармуе "Комсомольская правда в Беларуси", мужчына атрымаў шматлікія траўмы і памёр у мясцовай бальніцы.

Па факце гібелі спартсмена Следчы камітэт праводзіць праверку, прызначаныя экспертызы.

Адзначаецца, што загінулы — вопытны матацыкліст. Мотаспортам ён займаўся каля 20 гадоў, выступаў на разнастайных спаборніцтвах.

Фота: kp.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі