У Ашмянскім раёне легкавік пратараніў прыпынак, кіроўца загінуў
У Ашмянскім раёне легкавік пратараніў аўтобусны прыпынак каля вёскі Навасёлкі. Здарэнне адбылося за межамі населенага пункта, на прыпынку нікога не было.
Як інфармуе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, мяркуецца, што кіроўца згубіў кіраванне "Фордам", на колах якога былі летнія шыны. У выніку, легкавік знёс дарожны знак, металічную стойку, праламіў цагляную сцяну прыпынку і апынуўся ў кювеце.
Кіроўца не быў прышпілены рамянём бяспекі, падчас аварыі яго выкінула з салона. Ад атрыманых траўмаў мужчына памёр па дарозе ў бальніцу.
Фота: gaigrodno.by