У авіякампаніі "Белавія" распавялі, што адбылося з самалётам, які ляцеў у Турцыю
У авіякампаніі "Белавія" распавялі, што адбылося з самалётам, які ляцеў у Анталію. 26 ліпеня Boeing 737-800 быў вымушаны здзейсніць экстраную пасадку ў маскоўскім аэрапорце "Дамадзедава". На яго борце былі 189 пасажыраў і 7 членаў экіпажу.
У авіякампаніі паведамілі, што на борце самалёта спрацавала сігналізацыя аб няспраўнасці аднаго з рухавікоў. Экіпаж выканаў інструкцыі — адключыў рухавік і пачаў зніжэнне, а пасля — заход на пасадку ў Маскве. Пасадка адбылася ў 11:46.
У "Белавія" кажуць, што пасажыры атрымаюць харчаванне, а запасны самалёт будзе адпраўлены ў бліжэйшы час. Ён даставіць пасажыраў у Турцыю.
Як вядома, для беларускіх самалётаў закрыта неба краін Еўрасаюза, Украіны. Таму самалёты "Белавія" лятаюць у Турцыю праз Расію.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.