У Бабруйску закрылі дзве палітычныя справы і адмовіліся пачынаць яшчэ адну
У Бабруйску закрылі дзве палітычныя крымінальныя справы і адмовіліся пачынаць яшчэ адну, паведамляе "Белсат". Яны датычылі абразаў і пагрозаў на адрас міліцыянтаў.
На Галіну Юшкоўскую ў лістападзе 2020 года пачалі крымінальную справу за абразу прадстаўніка ўлады. Следства падазравала, што яна пісала абразлівыя каментары пра двух бабруйскіх міліцыянтаў. У якасці доказу следчыя паказвалі фота ў Telegram-акаўнце. Юшкоўская адмаўляла, што гэта яна. Аднак жанчыну выклікалі на допыты, зладзілі ў яе ператрус, забралі мабільніе. 19 лютага яе пасадзілі на трое сутак у ІЧУ. Але пакуль яна была ў зняволенні, каментары з таго акаўнту працягвалі з'яўляцца. У выніку напрыканцы красавіка Юшкоўская атрымала пастанову, што крымінальны пераслед супраць яе спынены.
Лідара бабруйскай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюзу Сяргея Гурло таксама вінавацілі ў абразе бабруйскага амапаўца. Мужчына даў падпіскі аб нявыездзе і неразгалошванні ды чакаў суда. Але 30 красавіка ён атрымаў ліст, з якога даведаўся, што крымінальную справу супраць яго за за арганізацыю масавых беспарадкаў і дзве адмінастрацыйныя справы пачынаць не будуць.
Уладзімір Лазараў, які яшчэ летась быў вымушаны пакінуць краіну, напрыканцы красавіка таксама даведаўся пра спыненне крымінальнай справы. Нягледзячы на гэта вяртаеец ў Беларусь ён пакуль не плануе, бо не давярае міліцыянтам і беларускім уладам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.