У Бабруйску звольнілі двух радыёдыджэяў — абодва казалі пра нізкі рэйтынг горада

Скрыншот з сайта www.zefir-fm.by
Скрыншот з сайта www.zefir-fm.by

З бабруйскага радыё звольнілі двух вядучых ранішняга шоў, якія распавялі пра нізкі рэйтынг Бабруйска сярод іншых беларускіх гарадоў. Дыджэі станцыі Zефир.FM Павел Хаджаеў і Вадзім Кірэеў абмеркавалі рэйтынг, складзены "Цэнтрам новых ідэй", 11 лістапада. А 15 лістапада Хаджаеву паведамілі, што на радыё ён больш не працуе. Крыху пазней аб звальненні даведаўся і Кірэеў — і распавёў пра гэта журналістам TUT.by.

Радыё Zефир.FM разам з каналам "Бабруйск-360", сайтам bobrlife.by і газетай "Бабруйскае жыццё" ўваходзяць у склад медыяхолдынга "Бабруйскае жыццё". Заснавальнік ўсіх гэтых СМІ — Бабруйскі гарвыканкам.

Вадзім Кірэеў працаваў лінейным дыджэем на радыё Zефир.FM са дня яго заснавання. Паводле яго слоў, галоўны рэдактар медыяхолдынга Віталь Аўсеенка не патлумачыў прычын яго звальнення. Кірэеў ужо знайшоў новую працу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі