У Баранавічах фармуюць стралковы батальён тэрытарыяльных войскаў
У Баранавіцкім раёне з 20 жніўня вядзецца фармаванне асобнага стралковага батальёна тэрытарыяльных войскаў. Як паведамляе прэс-служба Мінабароны, гэтая часць прыме ўдзел у сумесным стратэгічныі вучэнні Узброеных Сіл Беларусі і Расіі "Захад-2021".
З ваеннаабавязанымі правядуць заняткі па абыходжанні са стралковай зброяй і іншым узбраеннем тэрытарыяльных войскаў. Таксама заняткі будуць прысвечаныя выкананню інжынерных работ, аказанні медыцынскай дапамогі і парадку выканання задач тэрытарыяльнай абароны.
Падчас вучэння тэрытарыяльныя войскі будуць адпрацоўваць наступныя задачы:
— супрацьдзеянне незаконным узброеным фармаванням і дыверсійна-разведвальным групам;
— выкананне баявых задач са злучэннямі і воінскімі часцямі сухапутных войскаў;
— абарона населенага пункта.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.